30 кастрычніка 2023
Энергагазінспекцыя нагадвае: беражыце цяпло!
У сувязі з паніжэннем тэмператур вонкавага паветра,
пытанні функцыянавання сістэм цеплазабеспячэння застаюцца для насельніцтва
аднымі з самых актуальных.
Грамадзяне, якія пражываюць у кватэрах і прыватных дамах,
абавязаны памятаць - каб захаваць цяпло, неабходна загадзя ўцяпляць аконныя і
дзвярныя праёмы ў пакоях, сачыць за станам шклення ў пад'ездах, шчыльнасцю
зачынення ўваходных дзвярэй, дзвярэй у падвальные і паўпадвальные памяшканні,
за прагрэвам ацяпляльных прыбораў, стаякоў ацяплення і гарачага
водазабеспячэння, размешчаных у месцах агульнага карыстання.
Пры выяўленні недахопаў і няспраўнасцяў, якія тычыцца
ацяпляльных сістэм, грамадзяне павінны своечасова паведамляць ва УКП ЖКГ
«Бешанковіцкі камунальнік». Пры нерэагаванні эксплуатацыйнымі службамі на
прынятыя заяўкі, інфармаваць мясцовыя інспекцыі органаў Дзяржэнергагазнагляду.
Таксама, неабходна памятаць, што з паніжэннем тэмпературы
вонкавага паветра, тэмпература цепланасіцеля, якая падаецца кацельнямі,
павялічваецца. Усярэдзіне ацяпляльных прыбораў (батарэі, канвектары, стаякі
сістэмы апалу і гарачага водазабеспячэння) можа дасягаць высокай тэмпературы.
Неасцярожнае дакрананне да ацяпляльных прыбораў, можа прывесці да тэрмічных
апёкаў. Не пакідайце дзяцей адных, якія граюць побач з ацяпляльнымі прыборамі.
Пакаёвыя батарэі і рэгістры неабходна заўсёды ўтрымоўваць адчыненымі, сачыць за
іх чысцінёй, падвяргаць штотыднёвай вільготнай уборцы. Пры выяўленні
няспраўнасцяў ацяпляльнага прыбора: узнікненне расколін у корпусе, уцечкі
цеплафікацыйнай вады – тэлефануйце ў жыллёва-эксплуатацыйную службу.
Сяргей Гурын, інспектар энергагазінспекцыі Віцебскага МРА"Зара"