Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
3 верасня 2020

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 8 верасня будзе праводзіцца «гарачая лінія»

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 8 верасня 2020 г. будзе праводзіцца «гарачая лінія» з жыхарамі вобласці для вывучэння меркавання аб наяўнасці і якасці мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры пры засяленні ў ізноў пабудаваныя шматкватэрныя дамы.

Адным з актуальных пытанняў пры засяленні ў «новабудоўлю» для грамадзян з'яўляецца арганізацыя забудоўшчыкам сучаснай транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры (наяўнасць пад'язных шляхоў і дарожных развязак, аўтамабільных стаянак, абсталяваных дзіцячых і спартыўных пляцовак).

Кіраўніком дзяржавы яшчэ ў 2006 годзе даручана Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з аблвыканкамамі забяспечваць апераджальнае будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жыллёвага будаўніцтва. Аналагічнае даручэнне ўтрымліваецца ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 № 8 «Аб прыярытэтных кірунках развіцця будаўнічай галіны».

Разам з тым у папярэднія гады Камітэтам дзяржаўнага кантролю выяўляліся праблемы пры будаўніцтве інфраструктуры ў раёнах жыллёвага будаўніцтва, а менавіта: увод у эксплуатацыю зноў пабудаваных дамоў без наяўнасці мінімальнай інфраструктуры, недастатковае фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў і г.д.

У рамках кантролю за выкананнем названага даручэння Кіраўніка дзяржавы ў бягучым годзе Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 8 верасня 2020 г.будзе праводзіцца «гарачая лінія» з жыхарамі вобласці для вывучэння меркавання аб наяўнасці і якасці мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры пры засяленні ў ізноў пабудаваныя шматкватэрныя дома, а таксама своечасовым рэагаванні забудоўшчыкаў і выканаўчых органаў улады пры звароце грамадзян да іх па гэтых пытаннях.

Звароты буду прымацца з 09:30 да 17:00 (перапынак з 13:00 да 14:00) па тэлефонах 8 (0212) 375041, 8 (0212) 376164.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы