Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
8 студзеня 2024

Канцэрт «Калядныя ўзоры» з нагоды светлага свята падарылі землякам работнікі культуры Бешанковіцкага раёна

У Новы год і Каляды, калі паветра напоўнена чаканнем чараўніцтва і цуду, асабліва хочацца акунуцца ў атмасферу радасці і весялосці. Менавіта такую магчымасць далі жыхарам раёна нашы культработнікі.
7 студзеня ў Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт «Калядныя ўзоры» з удзелам народнага аркестра народных інструментаў. Павіншаваць прысутных са светлым святам Раства Хрыстова ў РЦК прыйшлі благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель і намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашоў. Аляксандр Іванавіч выканаў таксама ганаровую місію — уручыў дырэктару ДУА «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў», мастацкаму кіраўніку і дырыжору аркестра Алене Ядрэўскай за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё галіны культуры і ў сувязі з юбілейным днём нараджэння Падзяку старшыні.
Таленавітыя музыканты парадавалі гледачоў віртуознай ігрой на разнастайных інструментах, ствараючы атмасферу каляднага чараўніцтва і ўтульнасці. Святочны настрой у зале падтрымлівалі салісты Валянціна Ушал, Людміла Цюлькова, Вікторыя Берасцень і Таццяна Мясаедава.
Гэта было не проста выступленне музыкантаў, салістаў, а сапраўдная магія гукаў, што перанесла ўсіх прысутных у цудоўны свет зімовай казкі. У зале панавала атмасфера цяпла і ўтульнасці, якую стваралі гледачы сваімі апладысментамі і ўсмешкамі, атрымліваючы асалоду ад розных музычных твораў, якія былі выкананы на вышэйшым узроўні.
«Зара»

 

Інтэрнэт-рэсурсы