2 красавіка 2024
Канцэрт,
прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у Бешанковічах
Урачыста
адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Бешанковічах — у раённым
цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт "Мы разам" з удзелам
старшакласнікаў дзвюх школ гарпасёлка.
Ад імя раённага
Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта са святам прысутнiчаючую ў зале
моладзь павіншаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Генадзь Шведаў. Генадзь
Міхайлавіч падкрэсліў, што абстаноўка вакол нашых краін, якая складваецца
сёння, яшчэ раз пацвярджае — кансалідацыя на ўсіх пляцоўках Саюзнай дзяржавы
дазваляе нам аператыўна і эфектыўна рэагаваць на ўвесь спектр сучасных выклікаў
і пагроз, надзейна гарантуе бяспеку і стратэгічную стабільнасць. Беларусь і
Расія ўзялі курс на глыбокую і ўсебаковую інтэграцыю, заснаваную на імкненні
быць разам, жыць і дзейнічаць разам. Два брацкія народы даражаць традыцыямі
дружбы, добрасуседства і даверу, якія прайшлі скрозь гады і выпрабаванні,
беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Канцэртная
праграма, падрыхтаваная сіламі работнікаў РЦК і дзіцячай школы мастацтваў,
уключала ў сябе песні на беларускай і рускай мовах, якія ў чарговы раз нагадалі
аб значнасці і важнасці садружнасці дзвюх дзяржаў."Зара"