Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
15 сакавіка 2022

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна павіншавала землкоў з Днём Канстытуцыі

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
   Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа. Асноўны Закон краіны засяродзіў у сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя,
палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыў прыярытэты развіцця. Ён служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне
эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
   Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву, разам зрабіць усё
магчымае для ўмацавання нашай любімай Беларусі, выхавання маладога пакалення ў духу любові і вернасці Радзіме. Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну!
   Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і згоды ў кожным доме, поспехаў і новых дасягненняў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць роднай зямлі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы