Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
7 студзеня 2022

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Калядамі

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
   Сардэчна віншуем вас з Раством Хрыстовым!
   Гэта свята вяртае нас да вытокаў духоўных традыцый, да высокіх хрыцсціянскіх ідэалаў. Сення яны дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве, выхоўваць маладое пакаленне  ў духу сапраўднага патрыятызму і павагі да сямейных каштоўнасцяў, умацоўваць нябачную сувязь пакаленняў, каб кожны чалавек мог глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх - бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.
   Раство Хрыстова раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне. Жадаем. каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для жыхароў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў новым 2022 годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін.
   Моцнага ўсім здароўя, новых духоўных здзяйсненняў, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях! Няхай у вашых сем'ях заўседы пануюць радасць і згода!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы