2 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў і
гасцей з Днём меліяратара
Шаноўныя меліяратары, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Меліярацыя мае важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці глебы, забеспячэнні
воднымі рэсурсамі і стварэнні спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі.
Ваш прафесіяналізм, адданасць справе ствараюць аснову для падтрымання
экалагічнага балансу ў рэгіёне, парадку на зямлі, садзейнічаюць рацыянальнаму
выкарыстанню зямельнага фонду, паляпшэнню якасці жыцця, забяспечваюць харчовую
бяспеку краіны.
Ваша праца заслугоўвае бязмернай удзячнасці і павагі. Асаблівыя словы
падзякі — ветэранам-меліяратарам, якія стаялі ля вытокаў стварэння галіны,
дзесяцігоддзямі аддавалі меліярацыі свой талент і душу, назапашвалі перадавы
вопыт гаспадарання і распаўсюджвалі яго сярод моладзі, што яшчэ ў самым пачатку
прафесійнага шляху і будзе па ўзоры старэйшых калег працягваць летапіс роднага
краю.
Дарагія сябры, жадаем вам невычэрпнага натхнення, энтузіязму і новых
поспехаў у гэтай нялёгкай, але вельмі важнай справе. Няхай ваша энергія поўніцца,
а дасягненні заўсёды будуць натхняць іншых. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу,
сямейнага дабрабыту вам і вашым родным!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў