Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
24 сакавіка 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна

Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Сённяшні дзень немагчыма ўявіць без якаснага бытавога абслугоўвання, надзейнага функцыянавання жыллёва-камунальнага комплексу. Ваша галоўная мэта — стварэнне камфортнага і годнага жыцця. Вы заўсёды на варце чысціні і парадку на вуліцах, цеплыні ў дамах жыхароў раёна, на прадпрыемствах і ва ўстановах.
Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і самааддачы, якасці паслуг, цярпення і ўмення працаваць з людзьмі шмат у чым залежаць не толькі дабрабыт і ўмовы жыцця насельніцтва, але і яго настрой. Ваша праца заўсёды навідавоку, кожны штодня адчувае і ацэньвае яе вынікі.
Вялікі дзякуй вам за адданасць справе і шчыры клопат, за добрасумленную, стваральную працу на карысць нашай малой радзімы! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі ўсіх вытворчых і жыццёвых планаў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Інтэрнэт-рэсурсы