18 мая 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў і гасцей з Днём
работнікаў фізічнай культуры і спорту
Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры,
спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця!
Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто шчыра і па-сапраўднаму любіць спорт.
Актыўны лад жыцця папулярны ў нашым грамадстве, і гэта не проста даніна модзе,
а жаданне захаваць маладосць і здароўе. Фізічная культура і спорт гартуюць
характар і волю, вучаць дасягаць мэт і з’яўляюцца важным фактарам у выхаванні
маладога пакалення, за якім наша будучыня і слаўныя перамогі. Добрая фізічная
падрыхтоўка, пазітыўнае мысленне кожнага з нас — гэта ўклад у будучае здароўе
нацыі.
Выказваем словы падзякі ўсім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй,
хто аддае свае сілы, веды, уменні выхаванню здаровага пакалення, а таксама —
нашым спартсменам, якія дэманструюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню добрую
падрыхтоўку і волю да перамогі. Мы ганарымся дасягненнямі землякоў!
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, сілы духу і волі,
поспехаў на шляху да новых спартыўных вышынь! Няхай на ім ніколі не будзе
перашкод і толькі яркія імгненні напаўняюць жыццё. Шчасця і дабрабыту вам і
вашым сем’ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў