26 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў пракуратуры
з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры!
Ваша нялёгкая праца звязана з высокай адказнасцю, заслужана выклікае
ўдзячнасць і павагу ў грамадстве, і да яе прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.
Органы пракуратуры займаюць важнейшае месца ў праваахоўнай сістэме
дзяржавы, з’яўляюцца гарантам парадку і законнасці ў краіне. Ад вашай дзейнасці
залежаць вера людзей у сілу закона, павага да яго нормаў, вырашэнне многіх
задач, накіраваных на ўмацаванне асноў прававога грамадства, і фарміраванне
адказнага заканадаўчага поля.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за працу як работнікам пракуратуры, так і
ветэранам службы, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і
правапарадку ў раёне, перадалі свой багаты вопыт цяперашнім пакаленням.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, усяго самага найлепшага вам
і вашым сем’ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў