9 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў працы з Днём
лёгкай прамысловасці
Шаноўныя работнікі і ветэраны працы лёгкай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць — важны складнік індустрыяльнага патэнцыялу Рэспублікі
Беларусь, сфера, што задавальняе разнастайныя паўсядзённыя і жыццёва неабходныя
патрэбнасці насельніцтва.
Работнікаў дадзенай галіны заўсёды адрознівалі добрасумленная праца, творчы
пошук, імкненне ісці ў нагу з часам, улічваць густ заказчыкаў. Высокая
канкурэнцыя і неабходнасць адпавядаць спажывецкім запытам патрабуюць укаранення
новых тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчасцей і пашырэння асартыменту тавараў.
Вы — майстры сваёй справы, захоўваеце працоўныя традыцыі папярэдніх
пакаленняў і ўвесь час працуеце над паляпшэннем якасці прадукцыі, павышаючы
прэстыж айчынных вырабаў. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы за адданасць
прафесіі, вопыт, які перадаецца моладзі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, далейшых творчых
дасягненняў! Няхай поспех спадарожнічае ў рэалізацыі ўсіх намечаных планаў, а
прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў