Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
5 студзеня 2023

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сацыяльнай абароны з прафесійным святам!

   Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
   Верныя свайму высокаму прызначэнню, з дня ў дзень вы дарыце душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Бескарыслівасць, чалавекалюбства, гуманізм — вось тыя высокія жыццёвыя каштоўнасці, якія нясуць у грамадства работнікі сацыяльнай абароны. У сучасных умовах ваша дзейнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай. Ваша дапамога адрасавана ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, дзецям, шматдзетным сем'ям і ўсім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Прыміце словы глыбокай падзякі за працу і вашы чулыя сэрцы!
   Жадаем вам невычэрпнай энергіі, сямейнага дабрабыту, душэўнага цяпла і аптымізму!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савету дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы