19 студзеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў МНС з
Днём ратавальніка
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны службы МНС Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 25-годдзем органаў і
падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь!
На вас ускладзена сур’ёзная задача — папярэджваць і ліквідоўваць
надзвычайныя сітуацыі. У вас на ўзбраенні — тэхнічныя магчымасці і
прафесіяналізм, уменне прадбачыць здарэнні, у любы момант быць гатовым прыйсці
на дапамогу людзям.
Узаемавыручка, аператыўнасць, уменне спачуваць — аснова прафесіі
выратавальніка, дзе ўсе веды і навыкі адточваюцца праз рызыку. Прынцыповасць і
мужнасць кожнага з вас дапамаглі вашай службе заваяваць павагу і заслужаны
аўтарытэт у грамадстве.
Вялікі дзякуй за адказнасць і працавітасць! Асаблівыя словы
ўдзячнасці — ветэранам службы, якія сталі заснавальнікамі слаўных традыцый
і выхавалі годных правапераемнікаў. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага
здароўя, шчасця, міру і дабрабыту ў сем’ях, цвёрдасці духу, надзейных таварышаў
побач, поспехаў у высакароднай справе і больш спакойных прафесійных будняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў