4 сакавіка 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў
унутраных спраў з Днём міліцыі
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Дзень міліцыі — свята мужных і моцных духам людзей, якія гарантуюць
грамадскую бяспеку, абараняюць жыццё і спакой грамадзян, інтарэсы дзяржавы,
змагаюцца з парушэннямі закону, беражліва захоўваюць і працягваюць лепшыя
традыцыі, нясуць службу днём і ноччу, у будні і святы.
Праца ў органах унутраных спраў патрабуе цвёрдасці характару, сілы волі,
узаемадапамогі, адказнага стаўлення да справы, умення ў складаных сітуацыях
прымаць імгненныя рашэнні. Вы стаіце на абароне нашай Канстытуцыі і
нацыянальнай бяспекі, Менавіта ад вашых эфектыўных і бездакорных паводзінаў на
службе залежаць закон і парадак у нашай краіне.
Асаблівая падзяка — ветэранам органаў унутраных спраў. Ваша
добрасумленная праца, стойкасць і мужнасць пры выкананні службовага абавязку
сталі маральным арыенцірам і прыкладам для моладзі. Шчырая ўдзячнасць —
сённяшнім супрацоўнікам і іх блізкім. Разуменне і падтрымка з боку родных
заўсёды маюць асаблівую значнасць. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага
здароўя, міру і шчасця! Няхай у вашых калектывах заўсёды будуць добразычлівасць
і ўзаемадапамога, а ў сем’ях — мір і згода, дабрабыт і ўтульнасць! Поспехаў
у няпростай і важнай працы на карысць нашага народа і Айчыны!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў