7 мая 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў радыё,
тэлебачання і сувязі
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны радыё, тэлебачання і
сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Яно
аб’ядноўвае людзей самых розных прафесій. Сувязь — вобласць жыцця, без
якой не існуе цывілізацыі.
Прыемна, што ў раёне забяспечаны
шырокі доступ да інфармацыйных рэсурсаў, павялічваюцца пералік і якасць аказваемых
паслуг, укараняюцца новыя тэхналогіі. Дзякуючы працы работнікаў дадзенай сферы
людзі атрымліваюць аператыўную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў свеце, гэта
дае магчымасць лепш арыентавацца ў падзеях. Паляпшэнне якасці паслуг у сферах
камунікацый і сувязі, цікавасць землякоў да змен у жыцці раёна гавораць пра
запатрабаванасць вашай дзейнасці.
Няхай высокі прафесіяналізм, невычэрпная творчасць, удумлівыя і неабыякавыя
адносіны да навакольнага свету і надалей суправаджаюць вашу работу, накіраваную
на развіццё і працвітанне нашага раёна. Моцнага вам здароўя, цікавых ідэй і
ўдачы ва ўсіх пачынаннях!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў