7 студзеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з
прафесійным святам работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы
Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём банкаўскіх і
фінансавых работнікаў!
Гэта свята яшчэ раз пацвярджае важную ролю банкаўскай і фінансавай сістэм,
іх важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну. Ад вашай зладжанай работы залежыць
сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Няхай ваш прафесіяналізм, добрасумленная праца, назапашаны вопыт і адказнае
стаўленне да справы спрыяюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт на карысць
жыхароў Бешанковіцкага раёна і нашай Беларусі.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, сямейнага
дабрабыту, стабільнасці, выканання жаданняў, надзейных дзелавых партнёраў і новых прафесійных поспехаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў