Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
2 красавіка 2023

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

      Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
      Гэты дзень сімвалізуе непарушнае братэрства і духоўную роднасць, шчырае сяброўства і ўзаемную падтрымку, непарыўную блізкасць лёсаў і культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольны годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
     Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Сумесная работа, усебаковая падтрымка брацкіх народаў прадвызначаюць нашу ўпэўненасць у будучыні. На шляху інтэграцыі зроблена нямала, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца гандаль, вядуцца  работы над навуковымі і інавацыйнымі праектамі, працягваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. І ў Беларусі, і ў Расіі нашы грамадзяне маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднага працаўладкавання, перамяшчэння і выбару месца жыхарства. Гэтыя вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы сталі ўжо звыклымі для нас.
    Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай мацнее саюз двух брацкіх народаў, пабудаваны на ўзаемным шчырым сяброўстве і даверы!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы