Прыміце віншаванні з Днём яднання
народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала
слаўных дат, але гэтае свята мае асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб
агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў
самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць
слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе на карысць
цяперашняга і будучых пакаленняў.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён
звязваюць дамовы аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты,
адзіныя духоўныя і культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для
далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім
сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў