Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
2 красавіка 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай гісторыі ­дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэтае свята мае асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён звязваюць дамовы аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты, адзіныя духоўныя і культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 

 

 

 

 

 


Інтэрнэт-рэсурсы