5 студзеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў
сацыяльнай абароны!
Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны, а
таксама са 105-годдзем сацыяльнай службы Беларусі!
Мабыць, ні адна іншая прафесія не
патрабуе ад чалавека такога бязмежнага гуманізму, спагады, цярпення і веры ў
людзей, як праца работніка сацыяльнай службы. Вы прыходзіце на дапамогу тым,
хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё, — старым і інвалідам, хворым і сіротам,
шматдзетным і маламаёмасным. Нярэдка вы замяняеце людзям блізкіх, здараецца і
так, што сацыяльны работнік становіцца адзінай апорай таму, хто застаўся без
падтрымкі. Ваша святая праца заслугоўвае глыбокай павагі.
Жадаем усім работнікам і ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва
здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы на жыццёвым шляху і поспехаў у няпростай, але
такой неабходнай жыхарам нашага раёна службе!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў