Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
8 сакавіка 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жанчын з 8 Сакавіка

Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!
Вы — сімвал жыцця, прыгажосці, аснова дружнай сям’і, крыніца натхнення. Вы падтрымліваеце мужчын у цяжкую хвіліну і ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні сваёй энергіяй, унутранай сілай, актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Многае ляжыць на вашых плячах — адказнасць за выхаванне дзяцей, штодзённыя клопаты дома і на працы.
Ролю жонкі, маці і гаспадыні вы выдатна спалучаеце з высокім прафесіяналізмам і мэтанакіраванасцю, знаходзіце ў сабе сілы старанна працаваць на карысць грамадства. Вашы веды і талент даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. Вялікі дзякуй за мудрасць і вытрымку, разуменне, цяплыню і пяшчоту, за тое, што ўмееце зрабіць свет вакол вас больш добрым, знайсці патрэбныя словы і падтрымаць.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, вясновага настрою, шчасця і дабрабыту. Няхай любоў і цяплыня заўсёды напаўняюць ваша жыццё, кожны дзень будзе светлым і радасным, а ва ўсіх справах спадарожнічае поспех!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 

 


Інтэрнэт-рэсурсы