Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
25 снежня 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны, якія святкуюць Ражство Хрыстова 25 снежня

Шаноўныя вернікі! Сардэчна віншуем вас з Божым Нараджэннем!

Яно раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, што і сёння дапамагаюць захоўваць мір у  грамадстве. Мы заўсёды з радасцю чакаем гэтых цудоўных імгненняў свята, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як любоў да блізкіх, клопат і спачуванне, цярпенне і дабрыня. Дзелімся з роднымі добрымі думкамі і пачуццямі. Менавіта іх падтрымка дапамагае нам пераадольваць цяжкасці, умацоўвае веру ў свае сілы, дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Дарагія сябры, шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі! Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці прысутнічае ва ўсіх вашых справах, будзе больш добрых учынкаў і магчымасцяў для іх здзяйснення! Няхай святочны настрой напоўніць жыццё непагасным святлом веры, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем’ям і спраўдзяцца самыя запаветныя 
жаданні!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы