26 чэрвеня 2024
Зварот кіраўніцтва раёна з нагоды Дня
вызвалення Бешанковіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і
працы!
80 гадоў жыхары Бешанковіцкага раёна жывуць пад мірным небам. Дзякуючы
патрыятызму і найвялікшай мужнасці савецкіх людзей 26 чэрвеня
1944 года на Бешанковіччыну прыйшоў доўгачаканы мір, абаронцы Айчыны
вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для кожнага земляка гэты
дзень — асаблівая дата, што злучае ўсё: слёзы смутку і радасці, боль і страты.
26 чэрвеня для нас заўсёды будзе сімвалам доблесці і славы, пачатку вяртання
да мірнага, свабоднага і стваральнага жыцця.
Нізкі паклон героям, шчырая, бясконцая ўдзячнасць за ратны і працоўны
подзвіг, за тое, што адрадзілі з руін малую радзіму! Сёння агульнымі
намаганнямі працаўнікоў раёна забяспечваецца паступальнае развіццё эканомікі,
сацыяльнай, іншых сфер дзейнасці. Гэта самы яскравы доказ таго, што наша сіла ў
адзінстве і ў адданасці сваёй краіне.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях, плённых
поспехаў у працы ў імя будучых пакаленняў і працвітання роднай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў