1 мая 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з 1 Мая
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днем працы — 1 Мая!
Ідзе час, мяняюцца нашы ўяўленні пра пройдзенае-перажытае, але свята вясны
і працы было і застаецца сапраўды ўсенародным.
Для людзей старэйшага пакалення, што доўгія гады жыцця прысвяцілі дзейнасці
на карысць нашай вялікай і малой Радзімы і знаходзяцца на заслужаным адпачынку,
1 Мая ўвасабляе працоўную салідарнасць, для моладзі — вясновае абнаўленне
і надзею на будучыню. Першамай аб’ядноўвае прафесіі і пакаленні, дорыць душэўны
ўздым і энергію. А такія паняцці, як Мір і Праца, з’яўляюцца вечнымі сімваламі
стварэння, развіцця любога грамадства, умацавання эканомікі, павышэння
дабрабыту народа.
Важна, каб нашы памкненні былі забяспечаны добрасумленнай працай, якая
з’яўляецца асновай дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы. Сёння вельмі важна
захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых
дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.
На Бешанковіччыне жывуць і працуюць выдатныя людзі, аб’яднаныя любоўю да
роднай зямлі, якія шмат разоў даказалі, што ім па плячы самыя цяжкія задачы.
Летапіс Бешанковіцкага раёна працягваецца ў 2024-м годзе, аб’яўленым у Беларусі
Годам якасці. Упэўнены, нашы лепшыя працаўнікі робяць нашмат больш, чым
расказваюць узнагародныя лісты і прадстаўленні.
Дарагія сябры, ваша адказнасць, мэтанакіраванасць адкрываюць новыя
гарызонты ў прафесійнай дзейнасці і ўмацоўваюць імідж раёна. Няхай жа адданасць
справе і добрасумленная праца стануць залогам нашага мірнага заўтра! Жадаем вам
і вашым сем’ям моцнага здароўя, поспехаў і працвітання! Шчасця і згоды ў кожны
дом!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў