12 мая 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём Дзяржаўнага сцяга,
Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба
і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
З асаблівым гонарам адзначаюць гэты памятны дзень у нашай краіне, бо яе
галоўныя сімвалы – найважнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці. Яны ўвасабляюць асноўныя
каштоўнасці і ідэалы сучаснай Беларусі, сярод якіх незалежнасць, любоў да
Айчыны, імкненне жыць і працаваць у міры і згодзе.
Шанаваць і паважаць свае сцяг, герб і гімн – абавязак і справа гонару
кожнага беларуса. Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і
прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь
мінулага, сучаснасці і будучыні краіны.
Ад усяго сэрца жадаем вам сямейнага шчасця, узаемаразумення, згоды і
дабрабыту! Няхай гэты дзень заўсёды будзе сімвалам міру, справядлівасці, павагі
і любові да роднай зямлі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў