21 лютага 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы з прафесійным святам
Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша прафесія прысвечана неацэннаму скарбу — зямлі. Эфектыўнае выкарыстанне
зямельных рэсурсаў, руплівае і клапатлівае стаўленне да іх — наш абавязак перад
сённяшнім і будучымі пакаленнямі. На вас ускладзена асаблівая адказнасць —
ажыццяўленне эфектыўнага дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным
выкарыстаннем зямель, якаснае правядзенне землеўпарадкавальных і
зямельна-кадастравых работ.
Вашы прафесіяналізм і адказнасць забяспечваюць плённае развіццё
землеўпарадкавання, служаць залогам для паспяховага функцыянавання галін
эканомікі, вырашэння пытанняў аховы навакольнага асяроддзя. Ваш вопыт і любоў
да роднай зямлі — залог захавання зямельных рэсурсаў нашай Бешанковіччыны для
наступных пакаленняў.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым сем’ям,
творчага натхнення і далейшых працоўных дасягненняў на карысць роднага краю!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў