Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
15 мая 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём сям'і

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!
Дзень сям’і — адно з самых цёплых і светлых святаў. Бо яно сагрэта цяплом блізкіх кожнаму ад нараджэння людзей, хатняй утульнасцю, непаўторным святлом вачэй нашых бацькоў і іх любоўю.
Сям’я — аснова любой дзяржавы, фактар стабільнасці і развіцця грамадства. Яна фарміруе светапогляд чалавека, вызначае яго жыццёвыя каштоўнасці, захоўвае традыцыі продкаў.
Выказваем удзячнасць мужам і жонкам, якія пранеслі сваю любоў і вернасць праз дзясяткі гадоў, сталі прыкладам для сваіх родных, заслужылі павагу калег і землякоў. Асаблівыя словы падзякі — шматдзетным сем’ям, сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы, бацькоўскую працу, цярпенне і клопат. А маладым сем’ям ад усёй душы жадаем мацаваць і прымнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей – нашу будучыню.
Дарагія землякі, няхай ніякія вятры не змогуць пагасіць полымя вашага хатняга ачага, няхай сапраўдныя любоў і цяпло, якія дорыць толькі сям’я, суправаджаюць вас ўсё ваша жыццё!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы