3 ліпеня 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў і гасцей з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня — дзень, які аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны, увасабляе гісторыю беларускага народа, яго права на свабоду, права жыць на сваёй зямлі. Гэта свята ўсіх, хто сваёй працай умацоўвае суверэнітэт і садзейнічае росквіту Бешанковіччыны і любімай Беларусі. Яно непарыўна звязана з найважнейшай эпохай нашай гісторыі — вызваленнем Радзімы ад фашызму. Менавіта гэта гістарычная падзея па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязала для ўсіх нас святыя словы — свабода і суверэнітэт.
У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў у баях за свабоду і незалежнасць Радзімы, абараніў нашу зямлю ад фашысцкага рабства. З пачуццём гонару і глыбокай падзякі ўспамінаем усіх, хто падарыў нам будучыню. Мы ўпэўнена ідзём па абраным намі шляху, будуючы сваю міралюбівую палітыку ў інтарэсах грамадзян. Але захаваць і прымножыць нашы поспехі і дасягненні мы зможам толькі калі будзем адзіныя. А ёсць адзінства, ёсць і перамога!
Дарагія сябры, у гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў дамах пануюць любоў і згода, душэўная цеплыня і ўтульнасць, шчасце і дабрабыт!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.