28 ліпеня 2024
Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў гандлю і ветэранаў галіны з прафесійным святам
Паважаныя работнікі гандлю і ветэраны галіны!
Шчыра віншуем вас са 100-годдзем утварэння органаў гандлю і з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю.
У сучасным жыцці гандаль — адна з важных галін эканомікі, паказчык дабрабыту грамадства, а прафесія гандлёвага работніка значыцца ў ліку самых запатрабаваных і распаўсюджаных. Вашай працай вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач — задавальненне патрэбаў насельніцтва ў таварах і паслугах, ад чаго напрамую залежаць камфорт і добры настрой кожнага з нас.
Дзякуем работнікам і ветэранам гандлю, працоўным калектывам за вялікі ўклад у эканоміку раёна, за развіццё галіны, удасканаленне спажывецкага рынку, павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва і прэстыжу нашага раёна, за вашу нялёгкую і добрасумленную працу, самааддачу, увагу, душэўную цеплыню, добразычлівыя адносіны да людзей. Упэўнены, што і ў далейшым ваша дзейнасць будзе накіравана на ўмацаванне прэстыжу прафесіі, развіццё спажывецкага рынку раёна.
Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, удзячных пакупнікоў, новых прафесійных поспехаў, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і мірнага неба над галавой!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў