Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
9 кастрычніка 2022

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сферы культуры з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Дзякуючы вам, адданым мастацтву і роднай зямлі людзям, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі — найбольшае багацце народа, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, развіваем векавыя традыцыі, абараняем свае духоўныя каштоўнасці, а раён жыве цікавым і насычаным жыццём.

Ваша паўсядзённая праца і ў святы, і ў будні заслугоўвае падзякі за яркія таленты, майстэрства і творчасць, якія вы дорыце людзям, нараджаеце ў іх душах пачуцці прыгожага, узнёслага. Многія з мерапрыемстваў, якія вы праводзіце з энтузіязмам і поўнай самааддачай, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца папулярнасцю сярод жыхароў раёна і гасцей нашага краю.

Жадаем вам бесперапыннага творчага натхнення, цікавых праектаў, удзячных прыхільнікаў вашага таленту і, вядома ж, здароўя і дабрабыту. Няхай вашы дні заўсёды будуць такімі ж яркімі, як тыя эмоцыі, якія вы дорыце людзям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы