3 ліпеня 2024
Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў Дзяржаўтаінспекцыіі з прафесійным святам
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
На працягу дзесяцігоддзяў вы выконваеце маштабны комплекс задач па гарантаванні бяспекі на дарогах раёна і прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў. Ад эфектыўнасці вашай працы, аператыўнасці, дысцыпліны і адказнасці шмат у чым залежаць узровень аварыйнасці на дарогах, захаванасць жыццяў і здароўя людзей, законапаслухмянасць і культура ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Вы садзейнічаеце бесперабойным транспартным зносінам, першымі прыходзіце на дапамогу ў бядзе на дарозе.
Вялікі дзякуй вам за падтрыманне дысцыпліны на дарогах, за прафесіяналізм і, галоўнае, за вытрымку, мужнасць, высокую грамадзянскую адказнасць, уменне аператыўна і граматна дзейнічаць у непрадбачаных, экстрэмальных сітуацыях. Асаблівыя словы падзякі — ветэранам ДАІ, што назапашвалі, захоўвалі і перадавалі неацэнны вопыт наступным пакаленням супрацоўнікаў.
Жадаем усім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, спакою на дарогах, шчасця і ўзаемаразумення, міру і дабрабыту.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.