19 студзеня 2025
Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў супрацоўнікаў і ветэранаў службы МНС з прафесійным святам
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны службы МНС Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Выратаванне чалавечага жыцця — складаная, адказная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе самаадданасці і мужнасці, высокай кваліфікацыі і ініцыятыўнасці. Вы прыходзіце на дапамогу ў любой крытычнай сітуацыі, штодзень дапамагаеце пацярпелым, рызыкуючы сабой. Вялікі дзякуй вам за гераізм, неабыякавасць, уменне прадбачыць небяспеку, гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу! Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам службы за трывалы падмурак сістэмы выратавання людзей і прадухілення здарэнняў. Вы з’яўляецеся заснавальнікамі слаўных традыцый, прыкладам прафесіяналізму, маральным арыенцірам для новых пакаленняў супрацоўнікаў.
Дарагія сябры, жадаем усім невычэрпных жыццёвых сіл, менш трывожных званкоў і надзвычайных сітуацый, поспехаў у высакароднай справе служэння роднай Беларусі! Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў