Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём беларускага пісьменства! Гэта свята, у
аснову якога закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя
традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.
Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў
культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне беражліва захоўваюць
дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат пра культуру, духоўнасць мае
па-сапраўднаму дзяржаўны характар.
Літаратура і мастацтва заўжды былі для беларусаў асаблівай
каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні
патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Любоў да мастацкага слова і
прага да ведаў здаўна былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга
па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да
роднай зямлі.
Сардэчна віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства! Жадаем
моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.