Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
7 лістапада 2024

Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Восень 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, абвясціла свабоду ад прыгнёту, укараніла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Для многіх пакаленняў беларусаў гэта дата — адна з самых значных падзей ХХ стагоддзя, сімвал пераўтварэння жыцця, памяць пра энтузіязм першых савецкіх будоўляў, пра мужнасць абаронцаў Радзімы, што верылі ў светлую будучыню і ішлі на подзвіг у імя ідэі. Наша памяць пра гераічныя падзеі і выпрабаванні, якія выпалі на долю беларусаў, узмацняе духоўную сувязь пакаленняў, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе на стваральныя ініцыятывы.

Вялікія ідэі Кастрычніка пра пабудову грамадства сацыяльнай справядлівасці, кансалідацыю грамадзян на высокіх гуманістычных прынцыпах не страцілі сваёй актуальнасці. Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ганарыцца сацыяльна арыентаванай эканомікай, высокаразвітымі адукацыяй, навукай, культурай i ўпэўнена рухаецца наперад.

Жадаем усім жыхарам Бешанковіччыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах і новых працоўных дасягненняў на карысць нашай Радзімы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы