Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны, настаўнікі і ветэраны
педагагічнай працы! Дарагія навучэнцы і бацькі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага
навучальнага года!
1 верасня — асаблівы святочны дзень, з якога пачынаецца
дарога ў захапляльны свет ведаў. Якіх бы вышыняў ні дасягаў чалавек, шлях да іх
пачынаецца ў школе. Адукацыя — той надзейны фундамент, на якім будуецца
дабрабыт дзяржавы. Задача школы — не толькі ўзброіць навучэнцаў сучаснымі
дасягненнямі навукі і культуры, але і выхаваць іх грамадзянамі сваёй Айчыны.
Глыбокія веды неабходна спалучаць з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абапіраючыся на
сапраўдныя каштоўнасці.
Шаноўныя педагогі! Ваша праца вельмі важная, ганаровая і
высакародная. Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за высокі прафесіяналізм,
вернасць прызванню, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы так шчодра дорыце сваім
вучням.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Наперадзе ў вас новы навучальны год.
Няхай ён будзе напоўнены не толькі клопатамі, але і радасцю пазнання свету,
знамянальнымі падзеямі, набыццём верных сяброў. Асаблівыя віншаванні ў гэты
дзень першакласнікам. Паспяховай вам вучобы, цікавага і захапляльнага школьнага
жыцця.
Жадаем школьнікам працавітасці, дапытлівасці, розуму. Педагогам —
творчага гарэння, пастаяннага пошуку, дасягненняў. А бацькам — гонару за
сваіх дзяцей. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, новых дасягненняў
у працы і вучобе. Няхай новы навучальны год будзе напоўнены радасцю, яркімі адкрыццямі.
У добры шлях!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.