Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
25 лістапада 2020

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна з 25 лістапада па 4 снежня 2020 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовы цюнінг для машын - правільны пратэктар шын!»

Аддзяленне Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Бешанковіцкага райвыканкама інфармуе аб правядзенні на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ў перыяд часу з 25 лістапада па 4 снежня 2020 года рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Зімовы цюнінг для машын - правільны пратэктар шын!»
Згодна з пунктам 207-1 ПДР Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3.5 тоны ўключна, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням пункта 25 дадатку 4 (Шыны легкавых аўтамабіляў павінны мець астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш 1.6 мм, грузавых аўтамабіляў - не менш за 1 мм, аўтобусаў не менш за 2 мм, матацыклаў і мапедаў не менш 0.8 мм.
Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «M + S», «M & S», «MS», «MS» або «AII seasons», падчас эксплуатацыі на паказаным пакрыцці маюць астаткавую вышыню малюнка пратэктара шын не менш за 4 мм.
Для прычэпаў устанаўліваюцца нормы астаткавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічныя нормам для шын механічных транспартных сродкаў, у счэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.
Шына лічыцца ня прыдатнай да эксплуатацыі, калі з'явіўся адзін індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара, пры раўнамерным зносе або два індыкатара ў кожным з двух сячэнняў - пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі).
Адказнасць за парушэнне ПДР звязанай з эксплуатацыяй шын прадугледжана ч.5 ст.18.22 і ч.3 арт 18.12 КаАП РБ.

Інтэрнэт-рэсурсы