12 верасня 2023
На варце закона: "Мая прафесія - следчы!" - пра працу мары кажа старэйшы следчы РАСК Віктар Панкевіч
Штогод 12 верасня, у гадавіну стварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто займаецца ўсебаковым, поўным, аб'ектыўным і аператыўным расследаваннем злачынстваў. 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень яны нястомна вядуць карпатлівую працу для высвятлення ўсіх абставін кожнага злачынства. Таму што ў іх руках - лёсы людзей. Дзякуючы зладжаным, умелым і ініцыятыўным дзеянням кожнага прадстаўніка ведамства (і бешанковічан у тым ліку) наша краіна з'яўляецца адной з самых бяспечных у свеце.
Як праходзяць будні бешанковіцкіх следчых і якое гарачае сэрца хаваецца за знешнім спакоем, прынцыповасцю, разважлівасцю і вострым пачуццём справядлівасці, так уласцівымі прадстаўнікам гэтай нялёгкай службы? Напярэдадні дванаццатай гадавіны ўтварэння ведамства — наша размова са старшым следчым РАСК Віктарам Панкевічам.
.… Дзіўныя бываюць супадзенні, бо 12 верасня для старэйшага следчага - вельмі асаблівы момант у жыцці, не толькі прафесійнае свята, але і дзень нараджэння. Шаноўны Віктар Анатольевіч, шчасця Вам, працягвайце ісці па дакладным курсе, не выпускаючы з-пад увагі ніводнай дробязі, раскрываючы простыя і складаныя справы! Сіл і настойлівасці, здароўя і бліскучай інтуіцыі, што дапаможа заўсёды знаходзіць ісціну, якая недзе побач! І хай на фота для нашага матэрыялу Вы яшчэ капітан, але, як кажуць, viam supervadet vadens, дарогу здужае ідучы! Нават самы цяжкі шлях можна адолець, ідучы крок за крокам.