13 верасня 2024
Нашы юныя землякі прынялі ўдзел у абласным інтэлектуальным конкурсе, прысвечаным Дню народнага адзінства
Нашы юныя землякі прынялі ўдзел у абласным інтэлектуальным конкурсе сярод выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў і класаў, прысвечаным Дню народнага адзінства
Больш за 200 выхаванцаў ваенна-патрыятычных класаў і клубаў паўночнага рэгіёна прыехалі ў Віцебск, каб праверыць свае веды па гісторыі Беларусі, яе развіццю і станаўленню.
Бешанковіцкі раён прадстаўлялі навучэнцы СШ №2 г.п. Бешанковічы ім. М.М. Ткачэнка.
Дарэчы, абласны конкурс сярод выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў і класаў прайшоў упершыню. Яго арганізатарамі выступілі Віцебскае абласное ўпраўленне МНС ва ўзаемадзеянні з галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай абласной арганізацыяй "Патрыёты Беларусі".