Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
13 сакавіка 2024

Наступіў пажаранебяспечны перыяд: лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым работы

З 12 сакавіка на тэрыторыі Бешанковіцкага лясгаса наступіў пажаранебяспечны перыяд. Дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым работы, ажыццяўляюцца штодзённыя дзяжурствы.
Штогод з надыходам пажаранебяспечнага перыяду, пасля сходу снежнага покрыва і ўстанаўлення станоўчай сярэднясутачнай тэмпературы паветра рэзка ўскладняецца абстаноўка з пажарамі і ўзгараннямі. Як правіла, у гэты перыяд адбываецца масавае несанкцыянаванае спальванне сухой травы і смецця насельніцтвам, выезды насельніцтва на прыроду з развядзеннем вогнішчаў і неасцярожнасцю пры курэнні.
Асноўным віноўнiкам лясных пажараў з'яўляецца чалавек яго нядбайнасць пры карыстанні ў лесе агнём падчас працы і адпачынку.
У лесе забараняецца:
- кідаць падпаленыя запалкі, недакуркі;
- пакідаць шкляныя прадметы (бутэлькі);
- паркаваць транспартныя сродкі па-за ўстаноўленымi месцамi;
- пакідаць прамасленыя гаручымі рэчывамі матэрыялы.
Забаронена развядзенне вогнішчаў:
- у іглічных маладняках;
- пад кронамі дрэў;
- у месцах з падсохшай травой;
- на участках пашкоджанага лесу;
- на тарфяніках.
Дзе б вы не заставаліся на адпачынак: у лесе, ля рэчкі, возера – захоўвайце чысціню і правілы пажарнай бяспекі.
Сыходзячы з месца адпачынку, прыбярыце за сабой усе харчовыя адходы і іншае смецце ў спецыяльна абсталяваныя месцы.
Адначасова варта памятаць, што выпальванне сухой расліннасці і сельскагаспадарчыя палы забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:
 артыкул 16.21 «Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках», якое не пацягнула прычыненне шкоды, — цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (БВ). Калі ж гэта прывяло да знішчэння або пашкоджання лесу альбо тарфянікаў, — дзеянне цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 БВ.
 артыкул 16.40 «Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў» цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ.
Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, у адпаведнасці з арт. 16.41, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.
 артыкул 16.22 «Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці» цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.
«Зара»



 

 

Інтэрнэт-рэсурсы