Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
10 ліпеня 2020

Наватарцы праводзяць корманарыхтоўку з поўнай аддачай

Сёлетняя корманарыхтоўка ў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» хоць і стартавала са спазненнем, але праходзіць на адным дыханні. Тут ужо завяршылі першы ўкос траў (на раніцу 9 ліпеня скошана 1990 га, або 101% да плана).

Корманарыхтоўчы дэсант сустрэлі за руплівай працай ва ўрочышчы Застарынне, туды мы адправіліся разам з дырэктарам сельгаспрадпрыемства А. А. Піскуновым.
– Работы ў нас вядуцца поўным ходам, – расказвае Андрэй Андрэевіч. – Надвор’е спрыяе, травастой выдаўся добрым. Імкнёмся выкарыстаць кожную хвіліну, каб назапасіць больш кармоў. Усяго ў нас каля 6000 галоў БРЖ. Адпаведна толькі сенажу неабходна закласці 24214 тон, зараз маем пакуль 9761 тону. У планах таксама нарыхтаваць 1816 тон сена і 31962 тоны сіласу. Таму на «зялёнае жніво» накіроўваем усе нашы сілы.

І сапраўды, на ўсім полі, куды не зірні, кіпела праца, прыйшлося нават крыху пабегаць, каб пагутарыць і сфатаграфаваць наватарскіх рупліўцаў. Касьбой займаецца Віктар Пятровіч Берднік (на яго рахунку 588 гектараў скошанай травы) і Уладзімір Валер’евіч Пяхота (363 гектары). Перадавіком на падборцы і здрабненні зялёнай масы з’яўляецца Аляксей Леанідавіч Каралін, які на «John Deere» здрабніў ужо 3633 тоны «зялёнкі». На дадзеным участку працуе і Сяргей Мікалаевіч Скрабло на сваім «КВК-800» (1750 тон).

Адказна ставіцца да працы Віктар Міхайлавіч Тырсаў, які скатвае зялёны корм у рулоны прэс-падборшчыкам «Combi Pack». У дзень ён назапашвае каля 200 рулонаў духмянага корму.
Механізаваны атрад задзейнічаны і на адвозцы. Імкліва дастаўляюць кармы да месца закладкі Аляксандр Фёдаравіч Русанец, дарэчы, ён з’яўляецца лідарам у гаспадарцы (перавёз 1525 тон), Руслан Васільевіч Валатко, Андрэй Мікалаевіч Ільін, Аляксандр Уладзіміравіч Аксюта і Аляксандр Іванавіч Камінскі.

Падчас нашага візіту ў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» тут закладвалі чарговую траншэю, якая размяшчаецца ў Малых Галынях. Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна: займаюцца ёй Дзмітрый Мікалаевіч Сінкевіч, Рыгор Анатольевіч Кузняцоў і Антон Юр’евіч Насыр.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы