Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
23 кастрычніка 2020

Навучымся здароўю разам!

Зрабіць наша жыццё лепшым, захаваць і ўмацаваць здароўе кожнага жыхара краіны – мэта дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Да 2019 года гэта быў праект Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у якім ад Віцебскай вобласці прымалі ўдзел усяго 2 горада – Паставы (з 2014 года) і Сянно (з 2016). Зараз усе адміністрацыйныя тэрыторыі Віцебшчыны прыступілі да яго рэалізацыі. Гарадскі пасёлак Бешанковічы далучыўся да праекта ў снежні 2019 года. Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта №5р ад 16.01.2020 года створана раённая ініцыятыўная група па рэалізацыі прафілактычнага праекта «Бешанковічы – здаровы гарадскі пасёлак», а таксама зацверджаны планы мерапрыемстваў на 2020 год, на 2020–2024 гады. Над ім працуюць органы выканаўчай улады, зацікаўленыя ведамствы, установы і арганізацыі розных формаў уласнасці, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні. Але асноўная ідэя праекта – падтрыманне ініцыятыў ад насельніцтва па аздараўленні гарадоў, пасёлкаў, аграгарадкоў і вёсак. Гэта значыць, што прафілактычны праект павінен дапамагчы медыкам сфарміраваць у жыхароў раёна адказнае стаўленне да ўласнага здароўя, навучыць клапаціцца пра яго як мага раней.

Нядаўна ў раёне быў арганізаваны конкурс на лепшую эмблему (лагатып) «Бешанковічы – здаровы гарадскі пасёлак». Яго пераможцай стала работа Дар’і Цялюк, вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы».

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы