Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
27 жніўня 2020

Нялёгкая, але высакародная праца

У мінулую нядзелю работнікі статыстыкі адзначылі сваё прафесійнае свята. У гэтым годзе яно было асаблівым - органам дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 гадоў.

Юбілей калектыў аддзела сустрэў з добрым настроем. Напярэдадні павіншаваць статыстыкаў з такой значнай датай прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч і яе намеснік па эканоміцы Таццяна Іванаўна Ждановіч, якія не скупіліся на пахвалы для гэтай важнай і патрэбнай службы, што ўносіць свой дастойны ўклад у агульнарэспубліканскае назапашванне інфармацыі.

Без статыстыкі было б немагчыма атрымаць рэальную карціну сацыяльна-эканамічнага стану краіны. Работнікі аддзела статыстыкі нашага раёна збіраюць, апрацоўваюць і правяраюць статыстычную інфармацыю, якая паступае ад прадпрыемстваў, устаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх арганізацый Бешанковіччыны. Яны, як ніхто іншы, у курсе колькасці жанчын, мужчын, дзяцей, колькасці дамоў, населеных пунктаў, вуліц, азёр, лясоў, рэк, прадпрыемстваў ...

Прыемным момантам урачыстасці стала ўручэнне Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка аддзела Наталлі Міхайлаўне Касарэўскай, якая каля дзесяці гадоў аддала служэнню любімай справе, граматна і добрасумленна ставіцца да выканання сваіх службовых абавязкаў.

З асаблівым гонарам і цеплынёй у гэты дзень супрацоўніцы аддзела статыстыкі ўспомнілі сваіх былых калег, якія не толькі шмат гадоў жыцця аддалі працы, але і перадалі свой бясцэнны вопыт і веды сённяшняму калектыву. Многія з іх, дарэчы, прыйшлі падзяліць з работнікамі аддзела статыстыкі радасць гэтага свята.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы