Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
3 жніўня 2020

"Падарунак музею"

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей арганізаваў акцыю, паўдзельнічаць у якой запрашаюцца ўсе, хто неабыякавы да гісторыі і культуры Бешанковіцкага краю і гатовы ўнесці асабісты ўклад у папаўненне музейных калекцый.
Калі ў вас дома ёсць старыя фатаграфіі, дакументы, рукапісныя або друкаваныя кнігі, значкі, медалі, манеты, прадметы адзення і побыту, аксэсуары, дзіцячыя цацкі, посуд, якімі карысталіся вашы бацькі, бабулі і дзядулі, раённы музей з радасцю прыме іх у дар. Пажадана, каб гэтыя прадметы адлюстроўвалі самабытнасць, асаблівасць або з'яўляліся б характэрнымі, тыповымі для канкрэтнага перыяду ў гісторыі нашага рэгіёну.
Стаўшы музейнымі экспанатамі, гэтыя рэчы атрымаюць новы статус і новае жыццё, будуць прадстаўлены на новых выставах і экспазіцыях.
Сярод прадметаў, перададзеных у дар музею, будзе аб'яўлены конкурс па наступных намінацыях: «Першы» - прадмет, які будзе перададзены ў фонды самым першым; «Самы старажытны» - прадмет, які мае найбольш раннюю датыроўку; «Легенда» - той, з якім звязаная найбольш цікавая, незвычайная гісторыя; «Сімвал эпохі» - найбольш тыповы, характэрны для свайго часу; «Рарытэт» - самы каштоўны, значны, унікальны прадмет; «Мемарыяльная рэч» - звязаны з жыццём, дзейнасцю вядомага земляка.
Вынікі акцыі будуць падведзеныя 1 верасня 2020 года. Кожны з удзельнікаў акцыі атрымае дыплом дарыльшчыка, а таксама спецыяльны прыз! Акрамя таго, пераможцаў у намінацыях чакаюць дадатковыя прызы!
Чакаем вас па 28 жніўня 2020 года з аўторка па нядзелю з 9 да 13 гадзін і з 14 да 18 гадзін у нас у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Валадарскага, 6. Тэл. для даведак: 6-01-96.
Упішыце сваё імя ў гісторыю музея!

Марына Бірукова,
дырэктар ДУ
«Бешанковіцкі раённы
гісторыка-краязнаўчы музей».

Інтэрнэт-рэсурсы