Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
21 снежня 2023

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Бешанковіцкім і Пскоўскім раёнамі

Кіраўнік раёна Галіна Унуковіч учора прыняла ўдзел у Дні Пскоўскай вобласці на Міжнароднай выставе-форуме «Расія» у Маскве.
У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нашым раёнам і Пскоўскі раёнам Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Падпісваючы дакумент, Галіна Унуковіч і Кіраўнік Пскоўскага раёна Наталля Фёдарава адзначылі, што тым самым нашы рэгіёны працягнуць паслядоўна нарошчваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, спартыўнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах.
«Хочацца, каб рэгіянальныя сувязі мацнелі, а наша ўзаемадзеянне станавілася ўсё лепшым і лепшым. Для нас усіх гэта вельмі важна. Расія і Беларусь не толькі захоўваюць, але і памнажаюць слаўныя традыцыі моцнага сяброўства і ўзаемавыручкі. Упэўнена, што супрацоўніцтва будзе і надалей развівацца па ўсіх ключавых кірунках», — адзначыла Галіна Унуковіч і дадала, што асабліва ганарова падпісваць гэта пагадненне на міжнароднай выставе-форуме «Расiя», якая прысвечана яркім дасягненням дружалюбнай нам краіны.
Міжнародная выстава-форум «Расія» арганізавана па рашэнні Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Грандыёзная падзея, якая разгарнулася на плошчах Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, прадстаўляе ўсе 89 рэгіёнаў краіны, а таксама федэральныя Міністэрствы і буйныя карпарацыі. Выстава працягне працу да 12 красавіка.
Пскоўская вобласць прадстаўлена на маштабным мерапрыемстве стэндам у павільёне № 75. Урачыстае адкрыццё Дня рэгіёну на выставе-форуме «Расія» адбылося з удзелам Губернатара Пскоўскай вобласці Міхаіла Ведзернікава.
«Зара»

 


 

Інтэрнэт-рэсурсы