15 сакавіка 2024
Пашпарт
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Мінску атрымала юная бешанкавічанка Таццяна
Маскаленка
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Мінску атрымала Таццяна
Маскаленка, навучэнка 8-га класа СШ 2 г.п.Бешанковічы імя М.М.Ткачэнка.
Ва ўрачыстай абстаноўцы галоўны дакумент і памятныя
падарункі Таццяне і яе аднагодкам з розных куткоў краіны ўручылі старшыня
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і першы сакратар
ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў.
Эмоцыі
дзяцей на фотаздымках кажуць самі за сябе!«Зара»