1 кастрычніка 2023
Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай
працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!
У кожнага з нас у жыцці ёсць свой настаўнік з вялікай літары —
той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог спазнаць свой
унутраны свет, зрабіў яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню. Менавіта ад
настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў у многім залежыць лёс вучняў,
заўтрашні дзень краіны.
Адданасць прафесіі, добрасумленнае стаўленне да справы — тыя
якасці, якія дазваляюць вам, паважаныя педагогі, выхоўваць клапатлівых,
разумных, адказных людзей і забяспечваць высокую якасць адукацыі.
Дзякуем вам за карпатлівую працу, за педагагічнае майстэрства, веды,
інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне. Жадаем новых творчых
дасягненняў, невычэрпнай энергіі і натхнення, здароўя, удачы і павагі вашых
вучняў!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў