Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
13 лістапада 2020

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Бешанковіцкага раёна, ветэраны галіны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Спакон веку праца на зямлі была самым высакародным заняткам. І ў гэты дзень мы аддаём даніну павагі людзям самай мірнай прафесіі. Справай усяго жыцця вы выбралі нялёгкую, але надзвычай важную працу. Ваш высокі прафесіяналізм – аснова ўстойлівага росту вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркі рэгіёна.

Вядома, многія задачы яшчэ не вырашаны намі ў поўнай меры. Неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, больш актыўна ўкараняць у аграрным сектары высокія тэхналогіі. Не менш важна ствараць камфортныя ўмовы жыцця на вёсцы, каб моладзь заставалася тут, бачыла перспектывы. Сёння мы ведаем, як дабіцца вырашэння пастаўленых задач. І галоўнай умовай увасаблення ўсіх задумак у жыццё з’яўляецца ваша працавітасць і любоў да малой радзімы.
Дарагія працаўнікі вёскі! Мы дзякуем вам за стваральную працу на карысць Бешанковіччыны! Жадаем невычэрпнай энергіі, стабільнасці ў працы, ажыццяўлення новых ідэй, а таксама здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Няхай у вашым прафесійным жыцці будзе шмат перамог і вялікіх дасягненняў! Са святам!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы