Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
5 студзеня 2024

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы працы і сацыяльнай абароны! Сёння віншаванні для вас!

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы працы і сацыяльнай абароны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам і 105-годдзем з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь!
5 студзеня 1919 года быў утвораны камісарыят сацыяльнага забеспячэння, які паклаў пачатак дзяржаўнай сацыяльнай абароне насельніцтва.
Пытанні выканання заканадаўства ў сферы працоўных адносін, занятасці насельніцтва, удасканаленне палітыкі аплаты працы, захаванне правоў грамадзян у пытаннях аховы працы, прызначэнне і выплата пенсій і дапамог, прадастаўленне льгот, дзяржаўная сацыяльная падтрымка, надомнае і стацыянарнае абслугоўванне пажылых грамадзян, інвалідаў, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, — усё гэта праца работнікаў сацыяльнай абароны.
У сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва Бешанковіцкага раёна працуюць звыш 160 чалавек, якія з велізарнай самааддачай і працавітасцю дапамагаюць людзям, дораць ім цяпло і надзею. Ваш прафесіяналізм, адданае служэнне справе - гарантыя развіцця сістэмы сацыяльнай абароны. Вы ўсяляеце ў людзей веру і надзею на лепшае! Няхай ваша высакародная праца прыносіць вам задавальненне і заслужаную павагу тых, пра каго вы штодня клапоціцеся і каму аддаеце душэўную цеплыню.
У гэты святочны дзень жадаем вам вялізнага шчасця, прафесійнага поспеху, жыццёвай энергіі і бязмежнай любові.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны. Вялікі дзякуй за нялёгкую, але высакародную працу. Шчыра жадаем моцнага здароўя, новых дасягненняў, дабрабыту і аптымізму!
Алена Аўчыннікава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Аляксандр Мацэвіч, дырэктар ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».

Інтэрнэт-рэсурсы