Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
20 лістапада 2022

Паважаныя работнікі, ветэраны аграпрамысловага комплексу Бешанковіччыны! Са святам!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

   Аграрны сектар з'яўляецца адной з найважнейшых сфер жыцця не толькі нашага раёна, але і нацыянальнай эканомікі. Той, хто працуе на зямлі, як ніхто іншы глыбока разумее яе значнасць. Узводзяцца новыя фермы і комплексы, мадэрнізуюцца дзеючыя, абнаўляюцца абсталяванне і тэхнічны парк, укараняюцца перадавыя тэхналогіі і прынцыпы вытворчасці. Усё гэта павышае прадуктыўнасць і эканамічную эфектыўнасць сельскай вытворчасці. Аднак галоўнае - за ўсім гэтым стаяць працавітыя, адданыя роднай зямлі людзі: работнікі сельскай нівы, механізатары, вадзіцелі, жывёлаводы, земляробы, спецыялісты абслугоўваючых арганізацый, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, кіраўнікі, ветэраны і моладзь. Высокія ўраджаі — вынік вашай вялікай працавітасці, прафесіяналізму, адказнасці. Сваёй самаадданай працай вы падтрымліваеце харчовую бяспеку дзяржавы, жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт кожнай беларускай сям'і. Вялікі дзякуй вам і нізкі паклон за любоў ды зямлі!

   Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця і міру! Упэўнены, што і ў далейшым аграрыі Бешанковіччыны будуць з поўнай аддачай добрасумленна працаваць на карысць роднай краіны, нашага прыдзвінскага краю. Спрыяльных умоваў надвор'я і багатага ўраджаю, настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт і новых працоўных здзяйсненняў!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савету дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы