11 верасня 2023
Філіял "Лепельводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" паведамляе
Паважныя жыхары г.п. Бешанковічы!
Філіял "Лепельводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" паведамляе, што 11 верасня 2023г. (у начны час) адбылося адключэнне помпаў 2 уздыму на станцыі абезжалезвання "Паўднёвая", што прывяло да пагаршэння якасці вады па паказчыках (каляровасць, мутнасць) па вуліцах горада Ткачэнка-Фрунзе-Някрасава-Крупскай-зав. Авангардны-Чкалава-Мічурына-Камуністычная-Інтэрнацыянальная-Ткачэнка-К. Маркса-Валадарскага-Чуклая-Кастрычніцкая-Савецкая-Урыцкага-Талстога-Віцебская шаша-Янтымірава-Матросава-Абазоўскага-Берагавая-Набярэжны-Энергетыкаў-Першамайская-зав. Першамайскі-Ясеніна. Цяпер станцыя абезжалезвання працуе ў штатным рэжыме. Па неабходнасці будзе арганізаваны падвоз вады. Звяртацца па тэл. 802132 6-31-11 (кругласутачная дыспетчарская служба філіяла), 6-45-14 (з 08.00ч.-17.00ч.). Прыносім прабачэнні за прадстаўленыя нязручнасці і ўдзячныя за разуменне.
З павагай,
Філіял "Лепельводаканал" УП "Віцебскаблводаканал"